Bloomberg: Кітай гатовы інвеставаць у ЗША трыльён долараў
- 4.10.2025, 12:02
У абмен на зняцце мытных пошлін.
Падчас гандлёвых перамоваў Кітай прапанаваў інвеставаць 1 трыльён долараў у эканоміку ЗША ў абмен на адмену абмежаванняў, якія перашкаджаюць кітайскім кампаніям заключаць здзелкі ў Штатах.
Пра гэта паведамляе (Bloomberg https://www.bloomberg.com/news/articles/2025-10-03/china-pushes-trump-to-drop-curbs-as-it-dangles-i…
Паводле суразмоўцаў агенцтва, Пекін таксама настойвае на змяншэнні мытных пошлін на імпарт сыравіны, якую выкарыстоўваюць кітайскія прадпрыемствы, што працуюць на тэрыторыі ЗША.
Абмеркаванне таго, якую менавіта суму інвестыцый згодзіцца прыняць Вашынгтон, яшчэ працягваецца, адзначае Bloomberg.
Гандлёвыя перамовы ЗША і Кітая
Пасля перамоваў, што адбыліся 10-11 мая ў Жэневе, ЗША і Кітай дамовіліся часова знізіць мытныя пошліны на ўзаемны імпарт: да 30% на кітайскія тавары ў ЗША і да 10% на амерыканскія тавары ў Кітай.
Пасля завяршэння гэтага перыяду, 12 жніўня, Дональд Трамп падпісаў яшчэ адзін указ, якім адклаў увядзенне новых тарыфаў яшчэ на 90 дзён.
Пры гэтым адміністрацыя прэзідэнта ЗША Трампа не выключае ўвядзення другасных санкцыяў супраць РФ у выглядзе 100% мытных пошлін для Індыі, Кітая і Турцыі, каб прымусіць гэтыя краіны спыніць закупкі расійскай нафты і схіліць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна да завяршэння вайны з Украінай.
У той жа час Трамп не спяшаецца ўводзіць новыя абмежаванні супраць Кітая, спасылаючыся на актыўную фазу гандлёвых перамоваў паміж краінамі.