BE RU EN

Генеральны фуфлагон планеты

  • Аляксандр Няўзораў
  • 4.10.2025, 10:52

Расійскі дыктатар хлусіць заўсёды і ўсім.

Кожнае выступленне Пуціна — гэта феерверк неверагоднай хлусні.

Расійскі дыктатар хлусіць заўсёды, пра ўсё і ўсім. Ён можа прэтэндаваць на званне генеральнага фуфлагона планеты.

Дарэчы, яго байкі ў ваенна-палітычных пытаннях зразумелыя і апраўданыя. Дыктатар уводзіць у зман ворага і танізуе падданых.

Але дзеля якога чорта ён «вешаў локшыну на вушы» ў жыццёвых, бытавых і гістарычных тэмах — не заўсёды ясна. (Бо ўсё так лёгка правяраецца).

Заявіўшы, што ў пашпарце Расійскай Імперыі не было графы «нацыянальнасць», — крамлёўскі пацыент зноў пудрыць публіцы мазгі.

Яшчэ як была!

Нацыянальнасць упісвалася найжорстчэйшым чынам, прычым імя ўладальніка пашпарта прымусова русіфікавалася.

Замежныя прозвішчы запісваліся пад русіфікаваным імем, а не пад сваім сапраўдным, каб палегчыць чытанне і разуменне такіх пашпартоў ніжэйшым паліцэйскім чынам і тым самым пазбавіць уладальнікаў пашпартоў ад усялякіх недаразуменняў, якія могуць узнікнуць з-за малаграматнасці расійскай паліцыі.

Вось, напрыклад, узор такога дакумента, выдадзенага замежніку — чарцяжніку Джыякобба Петруллі: «Прад’яўнік гэтага, інжынер-паручнік Якаў Юр’еў сын Петрулеў, італіянскай нацыі, штаб-афіцэрскі сын, у службу вызначаны ў 1738 годзе мая 1-га дня ў артылерыю рысавальным майстрам,.. у чым яму і сей апшыт дадзены ў Санкт-Пецярбурзе за падпісаннем і пячаткай канцылярыі».

Абавязковым было ўказанне на ўсякае «інародства», тым больш на яўрэйства ўладальніка пашпарта. Мясцовай паліцыі было пастаўлена ў абавязак «строга назіраць, каб яўрэі ні ў якім разе не пражывалі ў недазволеных для іх знаходжання месцах пад імёнамі хрысціянаў».

Аляксандр Няўзораў, «Telegram»

Апошнія навіны