BE RU EN

Дроны паўторна ўдарылі па адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў РФ пад Пецярбургам

  • 4.10.2025, 8:43

Успыхнуў пажар.

У ноч на 4 кастрычніка ўдарныя беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі, размешчаны ў Кірышах Ленінградскай вобласці.

«У Кірышах, Ленінградская вобласць, быў паўторна атакаваны «Киришинефтеоргсинтез», — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала «Exilenova+».

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка а 2:40 папярэджваў пра небяспеку ад ударных БПЛА і пра магчымасць зніжэння хуткасці інтэрнэту ў рэгіёне. А ўжо праз гадзіну ён пацвердзіў удар па Кірышах.

«СПА працуе па БПЛА ў Кірышах. Ёсць узгаранне ў прамзоне. Пажарныя службы прыступілі да тушэння», — напісаў Драздзенка.

На момант публікацыі матэрыялу ўкраінскі бок не каментаваў удар па Кірышскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Заўважым, што Кірышскі НПЗ уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі: яго магутнасць больш за 20 млн тон нафты ў год.

Апошнія навіны