BE RU EN

Беларус Ілля Шкурын аддаў выніковую перадачу ў чэмпіянаце Польшчы

  • 31.10.2025, 23:15

У ягонай каманды трэцяя перамога запар.

«Катовіцы» упэўнена абыграў «Тэрмаліку» ў 14-м туры чэмпіянату Польшчы па футболе.

Тэрмаліка — Катовіцы — 0:3 (Клеменц, 13, Маркавіч, 76, 89).

Беларускі нападнік Ілля Шкурын пачаў гульню на лаўцы запасных, а выйшаў на 62-й хвіліне, калі ягоная каманда ўжо вяла з мінімальным лікам.

Пры ўдзеле Шкурына быў забіты апошні гол гасцей. Ён аддаў выніковую перадачу Эману Маркавічу, які аформіў дубль.

«Катовіцы» дзякуючы серыі з трох перамог падняўся на 10-ю пазіцыю ў табліцы польскай Д1.

Апошнія навіны