BE RU EN

Лявон Вольскі і Павел Трыпуць запрашаюць на калядны канцэрт

  • 31.10.2025, 15:11

Колькасць месцаў абмежаваная.

Вядомыя беларускія музыканты Лявон Вольскі і Павел Трыпуць запрашаюць беларусаў Варшавы на калядны акустычны канцэрт. Ён адбудзецца 20 снежня а 19:00.

«Акустычны фармат, які нашы слухачы па ўсім свеце любяць за цёплую атмасферу і асаблівую магію. Дуэт з дзвюх гітар, спецыяльны калядны рэпертуар, які падорыць надзею і святочны настрой», — распавялі сайту Charter97.org арганізатары.

У кошт білета ўваходзіць вітальны напой. Колькасць месцаў абмежаваная. Паспейце набыць білеты загадзя.

Клуб: Stand Up Lokal (вул. Ноакоўскага, 16)

Дата: 20.12.2025

Пачатак: 19:00

Білеты можна набыць па спасылцы.

Апошнія навіны