BE RU EN

Расія забракавала беларускі мёд

  • 31.10.2025, 14:26

Яго вернуць назад.

На расійска-беларускай мяжы, у вёсцы Далосцы Пскоўскай вобласці, якая мяжуе з Віцебскай вобласцю, супрацоўнікі Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Расельгаснагляду) спынілі спробу ўвозу 42 кілаграмаў мёду. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Паводле даных Расельгаснагляду, прадукцыя паступала з Беларусі без неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў і абавязковай ідэнтыфікацыйнай маркіроўкі.

Груз быў вярнуты адпраўніку. Якім чынам мёд спрабавалі перамясціць праз мяжу, у паведамленні не ўдакладняецца.

Апошнія навіны