BE RU EN

Бітыя карты Вовы Пуціна

  • Герман Абухаў
  • 31.10.2025, 14:12

Закідаць Захад расійскімі лапцямі ўжо не атрымаецца.

На нежаданне Дональда Трампа сустрэцца з Пуціным у Будапешце, каб прымусіць Кіеў здацца і адступіць, Крэмль вырашыў пайсці «ва-банк» з краплёнымі картамі і запусціць «Буревеснік». Ляцеў ён з Новае Зямлі нядоўга і рухнуў дзесьці ў Сібіры, падпсаваўшы навакольнае асяроддзе радыеактыўнымі «аб’едкамі». Пуцін хацеў напалохаць вожыка, дакладней — увесь Захад і Дональда Фёдаравіча, голай Ж, але тыя чамусьці не спалохаліся і параілі Вове «сачыць за базарам».

Па сутнасці, іншых карт, акрамя ЯЗ, у Крамля даўно няма, і падзецца «беднаму сяляніну» няма куды. Фронт стаіць, эканоміка дыхае «на ладан». Місія Кірюшы Дзмітрыева у Вашынгтон з заклікам адмяніць санкцыі, якія Расіі вельмі дапамагаюць, таксама нікога не натхніла, акрамя кангрэсвумен Луна(тыка), што пакаштавала цукерак з пуцінскай начынкай.

Амерыканскія санкцыі насамрэч — «з гарматы па вераб’ях», бо трэба ўводзіць эмбарга на куплю ўсёй нафты з Расіі, а не толькі для «Раснафты» і «Лукойла». Мы ўсе разумеем, што гэтыя дзве кампанейкі прададуць сваю нафту «Сургутнафце» і «Транснафце», а тыя паспяхова яе экспартуюць. Тое самае і з расійскімі банкамі, якія даўно трэба было адключыць ад SWIFT — усе без выключэння.

Пытанне застаецца адкрытым толькі да Офіса прэзідэнта Украіны — там не разумеюць, што лабіраваць інтарэсы Украіны ў Амерыцы павінны грамадзяне Злучаных Штатаў, а не кіраўнік ОП і не ўкраінскія дыпламаты?

Ці гэтае разуменне прыйдзе на сёмы год вайны?

Сёння вайна ператварылася ў вайну дронаў і вельмі хутка яна стане вайной робатаў. У выпадку вайны Расіі з НАТА расійскія «архараўцы» нават не ўбачаць натаўскіх вайскоўцаў на полі бою. Гэта будзе «вайна светаў». Закідаць Захад расійскімі лапцямі ўжо не атрымаецца.

Расійская прапаганда, як Іван Сусанін, завяла амаль увесь народ расеюшкі ў непраходнае балота ілжывых ілюзій. Выходу адтуль няма, а «ёсць толькі ўваход, і то — не той». Што мы маем у выніку?

Запрашэнне рыэлтару Уіткофу наведаць Кіеў, каб прайсціся па Кіева-Пячэрскай Лаўры, — больш ні на што ён не здольны.

Герман Абухаў, «Обозреватель»

Апошнія навіны