Польшча прыступіла да разбору загараджэнняў у Кузніцы?
- 31.10.2025, 14:10
Пра гэта паведамляюць беларускія памежнікі.
Польскія вайскоўцы пачалі прыбіраць загараджэнні ў пункце пропуску Кузніца (з беларускага боку Брузгі). Учора, 30 кастрычніка, былі дэмантаваныя бетонныя тэтраэдры і супрацьтанкавыя «ежы», паведамляе блізкі да беларускіх памежнікаў тэлеграм-канал.
Раней паведамлялася, што Польшча адмовілася адкрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Адкрыццё двух пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы было адкладзена на некалькі тыдняў. Папярэдне, гэта адбудзецца ў сярэдзіне лістапада.