Электрамабілям забароняць ездзіць па Крымскім мосце
- 30.10.2025, 19:12
З-за рызыкі тэракта.
Электрамабілям і гібрыдам забаранілі праезд па Крымскім мосце з боку Краснадарскага краю з-за рызыкі тэракта. Пра гэта піша Telegram-канал Mash.
«Прычына — спробы правозу ў цягавых батарэях аўтамабіляў выбухоўкі для тэрарыстычных мэтаў. З 3 лістапада нельга будзе праехаць па трасе пры пад'ездзе да Крымскага моста з боку Краснадарскага краю. Дарэчы, з боку Крыму ў Краснадарскі край таксама ехаць бессэнсоўна — машыны не прапусцяць», — гаворыцца ў публікацыі.