BE RU EN

Мядзведзеў пагражае Бельгіі

  • 30.10.2025, 7:01

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі пагразіў краіне НАТА «знікненнем».

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адказаў карыстальніку ў X, які прапанаваў выкарыстоўваць Бельгію у якасці выпрабавальнай пляцоўкі для «Пасейдона». Ён пракаментаваў гэтую ідэю на сваёй старонцы ў сацсетцы.

«Мне здаецца, патрэбна больш выпрабаванняў… З выкарыстаннем Бельгіі ў якасці выпрабавальнага палігона», — напісаў карыстальнік з нікам SelfMade.

«Тады Бельгія знікне», — адказаў расійскі палітык.

Апошнія навіны