Сацсетка Трампа пачне прымаць стаўкі на спорт
- 30.10.2025, 1:13
Стаўкі таксама будуць прымацца на выбары кіраўнікоў дзяржаў.
Сацыяльная сетка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пачала прымаць стаўкі на спартыўныя падзеі і выбары кіраўнікоў Spiegel.
«Прэзідэнт ЗША працягвае зарабляць грошы, нягледзячы ні на што. Цяпер яго платформа Truth Social запускае стаўкі на выбары і вынікі спартыўных спаборніцтваў», — гаворыцца ў паведамленні выдання.
Як піша часопіс, Trump Media & Technology Group абвясціла пра планы прапаноўваць стаўкі на бягучыя падзеі, такія як спартыўныя спаборніцтвы і палітычныя выбары. Кампанія кіруе платформай Truth Social, праз якую Трамп «камунікуе са светам незалежна ад сацыяльных сетак і незалежных СМІ».