BE RU EN

Ва Украіне хочуць канфіскаваць маёмасць «Гомсельмаша»

  • 3.10.2025, 21:17

З-за вытворчасці дэталяў для дрона.

Міністэрства юстыцыі Украіны ініцыявала працэс канфіскацыі маёмасці аднаго з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі – холдынга «Гомсельмаш».

Як паведамілі ў ведамстве, 1 кастрычніка Мінюст падаў пазоў у Вышэйшы антыкарупцыйны суд аб канфіскацыі актываў «Гомсельмаша» на тэрыторыі Украіны. Ідзе пра долі ў украінскіх кампаніях Торговый дом «Гомсельмаш-Украіна», «Торговый дом МТЗ-Беларусь-Украина» і «Промінь-Юг», а таксама пра права ўласнасці на таварныя знакі.

У ўкраінскім Мінюсце заявілі, што прадпрыемствы холдынгу ўцягнутыя ў вытворчасць камплектуючых частак для боепрыпасаў і дронаў-камікадзэ «Герань-2» (Shahed), якія Расія выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны.

Санкцыі супраць «Гомсельмаша» Украіна ўвяла яшчэ ў маі 2023 года. Цяпер улады патрабуюць пашырыць іх да канфіскацыі маёмасці.

Апошнія навіны