У Мінску загарэўся цэх МАЗа
- 3.10.2025, 20:32
Відэафакт.
МНС увечары 3 кастрычніка паведаміла пра загаранне ў цэху Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ) на вуліцы Сацыялістычнай. Паводле інфармацыі ведамства, пацярпелых няма, на працу прадпрыемства пажар не паўплываў.
Калі выратавальнікі прыехалі на месца здарэння, у прэсавальна-кузаўным цэху было моцнае задымленне. На тушэнне накіравалі шэсць адзінак тэхнікі МНС.
Выратавальнікі ліквідавалі загаранне. Яго прычына пакуль невядомая. МНС не ўдакладніла, ці эвакуявалі работнікаў.