На аўчыне сядзіць, ды пра сабаля распавядае
- Аббас Галлямаў
- 3.10.2025, 17:29
Адмаўленне рэальнасці ў выкананні Пуціна набыло люты характар.
«Я хлушу, значыць, існую». Адмаўленне рэальнасці ў выкананні Пуціна ўжо набыло зусім люты характар. Аб'ектыўна яго справы ідуць усё горш – перамог не відаць, эканоміка адчувае сябе ўсё менш упэўнена, грамадства стомілася, ЗСУ ўшчэнт разбіваюць расійскую нафтаперапрацоўку, – нават ужо Трамп назваў Расію «папяровым тыграм». У гэтай сітуацыі ўсе ўважліва глядзяць на Пуціна, чакаючы: «Ну! Калі ж ён міргне!»
Сваёй звышзадачай у гэтай сітуацыі Пуцін лічыць не міргнуць. Усе павінны бачыць, што ён як і раней хлусіў, так і цяпер хлусіць. «Значыць, пакуль жывы курылка», – павінны сказаць расчараваныя праціўнікі.
Ніякай стратэгіі выхаду з тупіка няма, але «show must go on!»
Пэўным чынам Пуціна сапраўды можна прызнаць верным спрадвечнай расійскай традыцыі – звычцы будаваць «пацёмкінскія вёскі».
Аббас Галлямаў, Facebook