Стала вядома, чаму беларускія кіроўцы часцей за ўсё не праходзяць тэхагляд
- 3.10.2025, 21:00
Цікавая статыстыка.
У «Белтэхаглядзе» расказалі, якія няспраўнасці часцей за ўсё знаходзяць у транспартных сродках. Сярод лідараў — праблемы з тармазамі.
У верасні фізічныя асобы атрымалі 114 042 дазволаў на допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху (83,3% ад агульнай колькасці).
«З агульнай колькасці транспартных сродкаў, прад'яўленых у верасні на дзяржаўны тэхнічны агляд, 13,5% транспартных сродкаў (20 138) мелі рознага характару неадпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням (29 616 неадпаведнасцяў)», — паведамляе «Белтэхагляд».
Праблемы з тармазамі склалі 41,4% ад усіх няспраўнасцяў, з вонкавымі светлавымі прыборамі — 25,2%.