BE RU EN

Раптоўна памёр адзін з кіраўнікоў брэсцкай міліцыі

  • 3.10.2025, 22:32

Сілавік удзельнічаў у падаўленні пратэстаў у 2010 і 2020 гадах.

Памёр начальнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Варонін.

Смерць палкоўніка аказалася нечаканай — некалькі тыдняў таму яму споўнілася 46 гадоў.

Да службы ў Брэсце Варонін працаваў у Мінску: падчас пратэстаў 2020 года займаў пасаду начальніка аператыўна-дзяжурнай службы Маскоўскага РУУС.

У 2011 годзе ён зняўся ў фільме СТВ «Плошча. Жалезам па шкле: вядомыя кадры — новыя падрабязнасці». На той момант ён узначальваў аддзел аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Маскоўскага РУУС.

У афіцыйным некралогу падкрэсліваецца, што «за плячыма афіцэра больш за два дзесяцігоддзі службы радзіме». У спісе яго ўзнагарод — медалі «За бездакорную службу» II і III ступеняў.

Апошнія навіны