У Рэчыцы вадзіцель мапеда сутыкнуўся адразу з двума аўтамабілямі
- 3.10.2025, 13:36
Аварыя трапіла на відэа.
Аварыя з удзелам мапеда і двух легкавых аўтамабіляў адбылася 2 кастрычніка ў Рэчыцы (Гомельская вобласць). У выніку ДТЗ пацярпеў адзін чалавек.
52-гадовы вадзіцель мапеда Hors пры праездзе рэгуляванага скрыжавання здзейсніў сутыкненне з аўтамабілямі Citroen і Renault. Як удакладняе ДАІ Гомельскай вобласці, ён выехаў на забараняльны сігнал святлафора. З траўмамі мужчыну адвезлі ў бальніцу.