Па пуціністцы Нятрэбцы нанеслі сакрушальны ўдар
- 3.10.2025, 13:19
Украіна садзейнічала адмене канцэрта ў Румыніі.
У Румыніі адмянілі выступ расійскай опернай спявачкі Ганны Нятрэбкі, якая была даверанай асобай дыктатара Уладзіміра Пуціна на «выбарах» 2022 года. Адзначым, артыстка падтрымлівае незаконную акупацыю Данбаса.
Як паведамляе Міністэрства замежных спраў Украіны, 6 кастрычніка ў спявачкі быў запланаваны канцэрт разам з Трансільванскім філарманічным аркестрам, а таксама наданне Нятрэбцы званнa ганаровага доктара нацыянальнай музычнай акадэміі імя Георге Дымы.
«Каб не дапусціць яе выступу, Пасольства Украіны ў Румыніі камунікавала з рэктарам нацыянальнай музычнай акадэміі, румынскімі акруговымі і дзяржаўнымі інстытутамі (у прыватнасці, з МЗС і Міністэрствам культуры Румыніі), а таксама прыцягвала прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Адмяніўшы выступ Нятрэбкі, румынскі бок праявіў разуменне і салідарнасць з Украінай у кантэксце супрацьдзеяння гібрыднаму ўплыву Расіі праз так званыя культурна-мастацкія мерапрыемствы», – распавялі ў МЗС.
Таксама ў міністэрстве адзначылі, што ізаляцыя для расіян павінна працягвацца.
«Пакуль РФ працягвае сваю захопніцкую і крывавую вайну, а яе вайскоўцы штодня здзяйсняюць ваенныя злачынствы, міжнародная ізаляцыя павінна працягвацца. Культура не можа быць інструментам для адбельвання рэпутацыі агрэсара», — сказана ў паведамленні.