BE RU EN

Украіна абвясціла пра закрыццё пасольства на Кубе

  • 29.10.2025, 22:09

Кіеў зніжае дыпламатычныя адносіны з Гаванай з-за вербавання кубінцаў у армію РФ.

Украіна закрыла сваё пасольства ў Гаване і абвясціла пра зніжэнне ўзроўню дыпламатычных адносін з Кубай, заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, паведаміў МЗС краіны ў Telegram.

«Сёння Украіна прагаласавала супраць рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб «неабходнасці спынення амерыканскай блакады Кубы», — дадаў міністр.

Паводле яго слоў, меры накіраваны супраць бяздзеяння кубінскіх улад у адказ на «масавы заклік грамадзянаў Кубы ў расійскую армію».

Раней, 5 кастрычніка, Reuters распаўсюдзіў унутраную тэлеграму Дзярждэпартамента ЗША, у якой гаварылася пра ўдзел ад 1 тыс. да 5 тыс. кубінцаў у баях ва Украіне.

Апошнія навіны