Пуцінскі спявак Алег Газманаў можа перастаць хадзіць
- 29.10.2025, 20:15
Лекары паставілі дыягназ.
Спеваку-пуціністу Алегу Газманаву лекары паставілі дыягназ «коксартроз», піша тэлеграм-канал Mash.
Гэта захворванне звязанае з разбурэннем храстковай тканкі тазасцегнавага сустава.
Паводле наяўнай інфармацыі, 74-гадовы артыст звярнуўся да медыкаў праз болі ў паясніцы і назе.
Пасля абследавання спецыялісты выявілі захворванне, якое ў запушчанай форме можа прывесці да поўнай страты рухомасці.
Цяпер майстру спорту па гімнастыцы раяць адмовіцца ад актыўных нумароў.
Лекары ўпэўненыя, што фізічная нагрузка справакавала абвастрэнне хваробы.
А зусім нядаўна па сетцы блукаў трэнд фармату «не хачу вытачаную фігуру / $1 млн / Bentley…, хачу калені, як у Газманава».
Адна з яго старых песень завірусілася ў Tik-Tok, відэа здымалі сотні людзей. Трэнд дабраўся нават да Мінабароны Беларусі.