Якое будзе надвор'е ў Беларусі 30 кастрычніка
- 29.10.2025, 20:02
Кароткачасовыя дажджы і звыш +10°С.
У Беларусі 30 кастрычніка месцамі, а ўдзень на захадзе ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Прагназуецца паўднёва-захадні, паўднёвы вецер 4–9 м/с, удзень на захадзе з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2–7 градусаў цяпла. Удзень будзе 8–13 градусаў вышэй за нуль, на поўдні — да плюс 15.