BE RU EN

Дрон атакаваў аўтамабіль кіраўніцы Белгарадскага раёна

  • 29.10.2025, 19:47

Аўтамабіль цалкам згарэў.

У выніку ўдару дрона згарэў аўтамабіль кіраўніцы адміністрацыі Белгарадскага раёна Таццяны Кругляковай, паведаміў у тэлеграм-канале кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

«Падчас працоўнай паездкі па памежжы за аўтамабілем кіраўніцы адміністрацыі Белгарадскага раёна Таццяны Пятроўны Кругляковай, пачынаючы з Салтыкова, гнаўся варожы дрон... І дагнаў у Ясных Зорях», — удакладніў губернатар.

Гладкоў дадаў, што чыноўніца і яе кіроўца паспелі пакінуць аўтамабіль непасрэдна перад ударам беспілотніка. Аўтамабіль цалкам згарэў.

Адлегласць ад вёскі Салтыкова да мяжы з Украінай складае каля 35 км.

У сярэдзіне кастрычніка ў Белгарадскай вобласці ў выніку атакі беспілотніка на аўтамабіль пацярпеў кіраўнік вёскі Мокрая Арлоўка Грайваронскай акругі Сяргей Кулакоў.

У мужчыны дыягнаставалі мінна-выбуховую траўму і уламкавыя раненні галавы і нагі.

Апошнія навіны