BE RU EN

У Пухавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з трактарам

  • 29.10.2025, 15:30

Загінуў 18‑гадовы хлопец.

Сёння раніцай у Пухавіцкім раёне адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 32‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля Volvo, які рухаўся з боку Мар’інай Горкі, пайшоў на абгон і не ўлічыў бакавы інтэрвал. Адбылося сутыкненне з трактарам «Беларус» з прычэпам.

Ад удару трактар перавярнуўся на праезную частку.

18‑гадовы трактаріст загінуў на месцы.

Апошнія навіны