BE RU EN

Польшча перахапіла разведвальны самалёт Расіі

  • 29.10.2025, 13:33

Іл-20 ляцеў над Балтыйскім морам з выключаным транспондарам.

Дзяжурныя знішчальнікі МіГ-29 Узброеных Сіл Польшчы ў сераду, 29 кастрычніка, ажыццявілі візуальную ідэнтыфікацыю, перахоп і суправаджэнне з зоны адказнасці расійскага самалёта Іл-20, які выконваў палёт над Балтыйскім морам. Пра гэта паведамляе ў X польскае аператыўнае камандаванне.

Паводле звестак польскага боку, самалёт РФ выконваў разведвальную місію ў міжнароднай паветранай прасторы з выключаным транспондарам і не падаў плана свайго пералёту. «Самалёт не парушыў паветранай прасторы Польшчы», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Варта адзначыць, на працягу апошніх месяцаў у паветранай прасторы Польшчы і іншых краін НАТА неаднаразова з'яўляліся неапазнаныя дроны, якія, між іншым, парушалі працу міжнародных аэрапортаў.

Апошнія навіны