BE RU EN

Ці чакае Лукашэнку інвалідная каляска?

  • 29.10.2025, 18:43

Рэзідэнцыя дыктатара будуецца з улікам яго праблем са здароўем.

Журналісты Беларускага расследавальнага цэнтра наведалі маштабную будоўлю пад Сочы ў «Краснай Паляне» і зрабілі здымкі першай вядомай замежнай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле звестак БРЦ, як мінімум шэсць фірм уклалі не менш як 19,5 мільёна долараў у будаўніцтва VIP-комплексу, якое вядзецца з 2023 года на тэрыторыі плошчай 10 гектараў, размешчанай у межах самага дарагога гарналыжнага курорта Расіі — «Краснай Паляны».

Журналістам slidstvo.info удалося атрымаць відэа будаўніцтва рэзідэнцыі з дапамогай беспілотніка.

Паводле дакументацыі, комплекс складаецца з галоўнага дома (на 3000 квадратных метраў), трох катэджаў (па 700 «квадратаў», у кожным з якіх — басейн і лазня), будынкаў для аховы і персаналу. Канструкцыя плота прадугледжвае абарону ад падкопу. Галоўны дом спраектаваны з улікам выкарыстання інваліднай каляскі (пра праблемы Лукашэнкі з каленам і спінай паведамлялі СМІ).

Апошнія навіны