Украінскія партызаны пусцілі пад адхон вайсковы эшалон расійскіх акупантаў
- 29.10.2025, 10:40
ГУР паведаміла падрабязнасці дзёрзкай аперацыі пад Токмакам.
На часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці ўкраінскае падполле нанесла дакладны ўдар па расійскай вайсковай інфраструктуры. Пад адхон сышоў састаў, які перавозіў тэхніку і боепрыпасы арміі Расіі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Раніцай, 26 кастрычніка 2025 года, на чыгуначным участку паміж часова акупаванымі Чарнігаўкай і Стульневым Бярдзянскага раёна ў Запарожскай вобласці прагрымеў магутны выбух. У выніку спецаперацыі ўкраінскага руху супраціву рэйкі былі падарваныя, а вайсковы эшалон акупантаў, які ў той момант праходзіў, сышоў з рэек.
Паводле наяўных звестак, пад адхон пайшлі:
- адзін лакаматыў;
- тры чыгуначныя платформы;
- дзевяць вагонаў са ўзбраеннем і боепрыпасамі.
Пашкоджаны ўчастак чыгункі даўжынёй каля 70 метраў аказаўся цалкам непрыдатным для руху: транспартныя зносіны паралізаваныя, што значна ўскладніць забеспячэнне расійскіх падраздзяленняў, якія дзейнічаюць у раёне Токмака і Бярдзянска.