Найноўшы амерыканскі звышгукавы самалёт X-59 здзейсніў першы палёт
- 29.10.2025, 9:03
Фотафакт.
Найноўшы звышгукавы самалёт X-59 QueSST, створаны кампаніяй Lockheed Martin у рамках праграмы Quiet SuperSonic Technology (QueSST), паспяхова здзейсніў свой першы палёт.
Як паведамляе Flightradar24, пакуль невядома, ці ўдалося X-59 пераадолець звышгукавы бар’ер, аднак падчас дэбютнага палёту, верагодна, правяраліся ключавыя лётныя сістэмы — у прыватнасці авіёніка, кіраванне, шасі і іншыя вузлы
Амерыканскі авіяспотэр Jarod M. Hamilton апублікаваў у сацыяльнай сетцы X (Twitter) здымкі, зробленыя падчас выпрабаванняў. Як і падчас большасці тэставых палётаў эксперыментальных самалётаў, X-59 лятаў з выпушчаным шасі.
Асноўная мэта праграмы QueSST — стварэнне тэхналогій, якія дазволяць знізіць шум пры звышгукавых палётах, што можа адкрыць шлях да адмены міжнародных абмежаванняў на палёты над населенымі пунктамі.
Зніжэнне гучнасці X-59 дасягаецца дзякуючы спецыяльнай аэрадынамічнай форме фюзеляжа, якая мінімізуе ўтварэнне ўдарных хваль. Галоўная асаблівасць — падоўжаная, вострая носавая частка, якая зніжае сілу гукавога ўдару.
Нават хвалі, якія ўсё ж утвараюцца, маюць значна меншую інтэнсіўнасць, чым у традыцыйных звышгукавых самалётаў.
Паскарэнне X-59 QueSST забяспечвае турбарэактыўны рухавік F414-GE-100, усталяваны на фюзеляжы даўжынёй 28,7 метра і крыламі з размахам 9 метраў.