«Дзе здаровы сэнс»
- 29.10.2025, 13:34
У TikTok абурыліся цаной беларускага фрукта.
У Беларусі сёлета ўраджай пладоў выдаўся не надта. Гэта асабліва датычыць яблыкаў. Аднак у крамах усяго хапае. Але бывае, што беларускія прадукты аказваюцца самымі дарагімі.
Так, беларуска вырашыла купіць грушы ў адным з супермаркетаў. Але сутыкнулася з пэўнай праблемай. Ёй не надта спадабалася наша садавіна, піша tochka.by.
«Ці можна назваць гэта грушай? Ну, такое сабе, шчыра кажучы, на выгляд. Не ведаю, якая на смак», — кажа ціктокерка.
Дарэчы, беларуская груша каштуе Br6,99 за 1 кг.
Пакупніца вырашыла паглядзець, які яшчэ ёсць выбар. Яна знайшла «прыгожанькую» замежную грушу, якая прадаецца па цане Br4,99.
Фрукт прывезены з Нідэрландаў. Дзеля справядлівасці адзначым, што на яго была скідка ў 20%.
Таксама блогерка знайшла «вельмі прыгожую» грушу з Кітая за Br6,07 за 1 кг.
У выніку яна падзялілася такім меркаваннем пра розніцу ў цэнах на нашу і замежную садавіну:
«Можа, хто разумее, што тут адбываецца. Дзе здаровы сэнс?» — задаецца яна пытаннем.
Ляжыць груша — нельга з'есці
Карыстальнікаў вельмі закранула тэма груш — яны пачалі актыўна спрачацца. Адны лічаць, што беларускія, хоць і непрыгожыя, але смачныя. Другія — што наша садавіна дарагая.
Вось толькі некаторыя каментарыі:
«Апошняя — самая несмачная, а вось першая — смачная».
«Вы бачылі надвор'е сёлета? У нас дома сваіх ні груш, ні яблыкаў, ні вішань».
«У нас штогод шалёныя цэны на нашу садавіну».
«Ляжыць груша — нельга з'есці».
«У мяне сёлета на ўвесь сад чатыры яблыкі».
«Перш чым рабіць высновы, спачатку паспрабуйце. Гэта як у жыцці: прыгожы — не значыць добры».