BE RU EN

Ямал прапанаваў Вінісіусу падрацца пасля Эль-Класікі

  • 28.10.2025, 21:46

Бразілец пагадзіўся.

Іспанскія СМІ паведамілі пра перапалку паміж нападнікам «Барселоны» Ламінам Ямалам і вінгерам «Рэала» Вінісіусам Жуніёрам пасля заканчэння Эль-Класікі дзясятага тура Ла Лігі.

Матч, што адбыўся 26 кастрычніка на стадыёне «Сантыяга Бернабэу» ў Мадрыдзе, скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 2:1.

Паводле дадзеных праграмы El Día Después на тэлеканале Movistar+, пасля фінальнага свістка паміж футбалістамі адбыўся слоўны канфлікт. Ідучы ў падтрыбуннае памяшканне, Ямал задаў Вінісіусу правакацыйнае пытанне: «Будзем біцца?», на што бразілец пагадзіўся.

Пасля гэтай сустрэчы «Рэал» умацаваў лідарства ў чэмпіянаце Іспаніі, набраўшы 27 ачкоў у 10 матчах. «Барселона» ідзе другой, адстаючы на пяць ачкоў.

Апошнія навіны