BE RU EN

Зяленскі адказаў Лукашэнку

  • 28.10.2025, 18:27

Прэзідэнт Украіны адмаўляецца ад перамоў у Беларусі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра гатоўнасць удзельнічаць у трохбаковай сустрэчы па завяршэнні вайны, калі яна прынясе пазітыўны вынік для Украіны.

Пра гэта Зяленскі сказаў падчас брыфінгу для журналістаў, піша lb.ua.

Прэзідэнт Украіны растлумачыў сваю пазіцыю адносна магчымых перамоў у Будапешце, падкрэсліўшы, што галоўнае пытанне не ў геаграфіі, а ў выніках:

— Калі мы ў Парыжы гаварылі з панам Уіткофам, я сказаў, што пытанне не ў Венгрыі, а ў лідары Венгрыі — ён усё блакуе Украіне. Калі будуць вынікі, Бог з ім, — няхай перамовы адбудуцца дзе заўгодна. Калі гэта будзе ўмовай трохбаковай сустрэчы, а значыць, мы выйдзем з нейкім пазітыўным фіналам для Украіны, перадусім па заканчэнні вайны, то Бог з ім, — няхай ён атрымлівае свае выгоды, — сказаў Зяленскі.

— Калі трохбаковая сустрэча і пра спыненне вайны, то мы гатовыя — усё адно дзе. Не ў РФ і дакладна не ў Беларусі, — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Заўважым, Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў Беларусь у якасці пляцоўкі для перамоў па Украіне.

Апошнія навіны