BE RU EN

Адказ беларуса на пытанне журналіста здзівіў палякаў

  • 28.10.2025, 17:31

Яму ўжо прапануюць надаць польскае грамадзянства.

Журналіст польскага выдання Onet задаваў жыхарам Варшавы пытанне, ці гатовыя яны абараняць Польшчу ў выпадку вайны. Карэспандэнт выпадкова натрапіў на беларуса, які пакінуў краіну пасля пратэстаў 2020 года.

«Я б змагаўся. Я з'ехаў з Беларусі па палітычных прычынах, страціў першы дом. Не хачу страціць другі. Калі б нешта здарылася, я быў бы гатовы ваяваць за Польшчу», — адказаў беларус.

У каментарыях палякі захапляюцца мужнасцю беларуса, адзначаюць блізкасць двух народаў і нават прапануюць надаць яму польскае грамадзянства.

Апошнія навіны