BE RU EN

Беларус Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне НХЛ

  • 27.10.2025, 9:05

Усяго ў яго 2 бамбардзірскія балы (1+1).

У чэмпіянаце НХЛ «Калгары Флэймз» перамог «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з лікам 5:1, а беларускі форвард Ягор Шаранговіч закінуў трэцюю шайбу сваёй каманды.

Ягор Шаранговіч сыграў на правым фланзе трэцяга звяна «Калгары» з Конарам Зары і Джоэлам Фарабі. На 32-й хвіліне Ягор кінуў у адзін дотык і паразіў вароты Ігара Шастэркіна, гэта быў трэці гол гаспадароў — 3:1.

Гэты гол стаў для Шаранговіча першым у сезоне пасля васьмі матчаў. Усяго ў яго 2 бамбардзірскія балы (1+1).

Апошнія навіны