«Рэал» перамог «Барселону»
- 26.10.2025, 20:36
Напярэдадні матчу паміж двума гульцамі іспанскіх топ-клубаў успыхнуў канфлікт.
«Рэал» абыграў «Барселону» ў матчы 10‑га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе.
Сустрэча ў Мадрыдзе завершылася з лікам 2:1. У «Рэала» адзначыліся Кіліян Мбапэ (22) і Джуд Белінгем (43), у гасцей — Фермін Лопес (38).
Заўважым, вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль за некалькі дзён да матчу заявіў, што мадрыдцы «мухлююць і скардзяцца». Гулец «Рэала» Дані Карвахаль паабяцаў пагаварыць з Ямалем наконт гэтага каментара.
Пасля перамогі Карвахаль паказаў Ямалю характэрны жэст, нагадаўшы пра заўчасныя выказванні перад гульнёй.
«Рэал», які займае першае месца ў турнірнай табліцы, набраў 27 ачкоў. «Барселона», якая знаходзіцца на другім радку, цяпер адстае на 5 балаў.