У Магілёве аўтамабіль «угнаў» сам сябе
- 26.10.2025, 18:18
Відэафакт.
Днямі ў Магілёве адбыўся, здавалася б, невялікі інцыдэнт, які мог перарасці ў сапраўдную трагедыю: аўтамабіль паехаў без кіроўцы і нейкі час каціўся сам па сабе па вуліцы, расказалі ў міліцыі.
21-гадовы кіроўца пакінуў свой Renault ля краю праезнай часткі і пайшоў у краму. Машына сама пакацілася. Вярнуўшыся, уладальнік не ўбачыў свайго транспартнага сродку, аднак неўзабаве заўважыў яго на супрацьлеглым баку дарогі.
Аўтамабіль праехаў праз усю праезную частку, пераадолеўшы раздзяляльную паласу, выехаў на сустрэчную і, пракаціўшыся па тратуары, змог спыніцца дзякуючы кустарніку.