BE RU EN

На прэзідэнцкіх выбарах у Ірландыі вызначылася пераможніца

  • 25.10.2025, 20:05

Яе ўжо пачалі віншаваць з перамогай.

На выбарах прэзідэнта Ірландыі па выніках частковага падліку галасоў перамагае левая незалежная кандыдатка Кэтрын Коналі – яе ўжо пачалі віншаваць з перамогай.

Пра гэта паведамляе The Irish Times.

Паводле вынікаў апрацоўкі галасоў з паловы выбарчых акругаў, 68-гадовая Кэтрын Коналі лідзіруе з 63%. Гэты пакуль папярэдні вынік называюць нават лепшым, чым самыя аптымістычныя прагнозы.

Яе саперніца, былая міністарка ўрада Хізер Хамфрыс, пакуль мае 29%, а кандыдат Джым Гэвін, які дэ-факта выйшаў з гонкі перад выбарамі, мае 7,5%.

Падлікі таксама паказваюць, што выбары могуць адзначыцца гістарычным рэкордам сапсаваных бюлетэняў — сярод апрацаваных іх пакуль 13,2%.

Тышэк (прэм'ер-міністр) Міхол Марцін ужо павіншаваў Коналі з перамогай.

Апошнія навіны