Лукашэнку зноў адрэтушавалі
- 25.10.2025, 19:51
Як ён выглядае насамрэч.
Напярэдадні ў Віцебску Лукашэнка ўчыніў мясцовым чыноўнікам моцны разнос. Таксама дыктатар наракаў на здароўе.
«Гэта ганьба. Гэта ганьбішча — у нас у Беларусі я такую нагрузку нясу як дыктатар. Слухайце, чаго толькі пра мяне не пішуць, не гавораць і як толькі не б'юць, ногі выціраюць, а вы ціха за спінай сядзіце», — сказаў Лукашэнка.
БелТА паказала кіраўніка ў непрыглядным выглядзе.
Прэс-служба Лукашэнкі кінулася яго амалоджваць.
Прычыны няўдачы простыя і аб'ектыўныя. Лукашэнка не маладзее, на ягоным знешнім выглядзе адбіваюцца відавочныя праблемы са здароўем.