BE RU EN

СМІ паказалі, як выглядае ваенны завод, які выбухнуў пад Чалябінскам

  • 25.10.2025, 18:57

Капейск быў атакаваны некалькімі БПЛА.

На ваенным заводзе «Пластмасс» расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Ростэх» у Капейску Чалябінскай вобласці пасля выбуху працягваецца разбор завалаў. Пра гэта са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе расійскае інтэрнэт-выданне Astra.

Побач з руінамі цэха стаіць аўтамабіль з надпісам «Груз 200». Паводле апошніх звестак губернатара Аляксея Тэкслера, у выніку некалькіх выбухаў 22 кастрычніка на прадпрыемстве загінулі 12 чалавек, 10 прапалі без вестак.

Следчы камітэт РФ узбудзіў крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі небяспечных вытворчых аб'ектаў, што па неасцярожнасці пацягнула смерць двух або больш асоб (ч. 3 арт. 217 КК).

Улады сцвярджаюць, што прычына выбуху не ў атацы дронаў. У той жа час прапагандысты Telegram-канала «Осторожно, новости» паведамлялі, што Капейск быў атакаваны некалькімі БПЛА.

Апошнія навіны