BE RU EN

Украінскія дэсантнікі вызвалілі Сухецкае ў Данецкай вобласці

  • 25.10.2025, 16:53

Над населеным пунктам лунае сцяг Украіны.

Падраздзяленні 82-й асобнай дэсантна-штурмавой Букавінскай брыгады вызвалілі населены пункт Сухецкае ў Пакроўскім раёне Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміла камандаванне Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сіл Украіны.

У паведамленні адзначаецца, што падчас вызвалення вёскі дэсантнікі ўступілі ў бой з больш чым 60 акупантамі. У выніку бою 44 акупанты былі ліквідаваныя, васьмёра — параненыя, дзевяць — здаліся ў палон.

Апошнія навіны