Беспілотнікі масіравана атакавалі Валгаградскую вобласць РФ
- 25.10.2025, 9:32
Прагучалі выбухі, узнік пажар на падстанцыі.
Ударныя беспілотнікі сёння ўначы, 25 кастрычніка, атакавалі Валгаградскую вобласць РФ. У выніку абстрэлу ўзнік пажар на падстанцыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву губернатара Валгаградскай вобласці РФ Андрэя Бачарава.
«Сіламі СПА адбіта масіраваная атака беспілотных лятальных апаратаў на тэрыторыю Валгаградскай вобласці», — заявіў Бачараў.
Паводле яго слоў, нібыта ў выніку падзення абломкаў дронаў у Навамікалаеўскім раёне на тэрыторыі падстанцыі ЛЭП Балашоўская зафіксаваны выбух і пажар.