BE RU EN

Лукашэнка: Мяне б'юць, аб мяне выціраюць ногі

  • 25.10.2025, 8:54

Дыктатар паскардзіўся на страчанае здароўе.

Аляксандр Лукашэнка 24 кастрычніка жорстка раскрытыкаваў кіраўніцтва Віцебскай вобласці. Акрамя іншага, ён распавёў, што праца дыктатарам забірае ў яго здароўе. Відэа разважанняў Лукашэнкі апублікавала яго прэс-служба, у афіцыйны тэкст па выніках мерапрыемства яны не ўвайшлі.

У прыватнасці, Лукашэнка паскардзіўся на вялікую дыктатарскую нагрузку:

«Гэта ганьба. Гэта ганьбішча — у нас у Беларусі я такую нагрузку нясу як дыктатар. Слухайце, чаго толькі пра мяне не пішуць, не гавораць і як ні б'юць, ногі выціраюць, а вы ціхенька за спінай сядзіце. Вы што, вайны захацелі? Не трэба вам вайна. Вы ваяваць не зможаце», — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны