Яшчэ адзін банк уводзіць абмежаванні на зняцце наяўных
- 24.10.2025, 10:45
Ужо з лістапада.
«Прыёрбанк» з 3 лістапада ўводзіць ліміты пры зняцці наяўных з картак банка бескантактавым спосабам.
Ліміт складзе 1000 рублёў у дзень. Ён будзе дзейнічаць у банкаматах «Прыёрбанка», іншых банкаў Беларусі і замежных банкаў.
Змяніць гэты ліміт нельга. Калі неабходна зняць большую суму, трэба ўставіць картку ў банкамат.
Акрамя таго, з 24 кастрычніка ў банкаматах «Прыёрбанка» стане недаступнай паслуга па пераказе сродкаў з карткі гэтага банка на карткі замежных банкаў. Пераказ можна зрабіць праз мабільнае прыкладанне і інтэрнэт-банк.