BE RU EN

У Беларусі з'явіўся новы від птушак

  • 23.10.2025, 19:59

Яны прыляцелі са Скандынавіі.

Госць з горных раёнаў Скандынавіі прыляцеў у Беларусь. Гаворка пра белагрудага дрозда, від, які раней не сустракаўся ў нашай краіне, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Назіральнасцю вызначылася жыхарка Віцебска Паліна Дубовая, якая заўважыла птушку каля гандлёвага цэнтра. На жаль, дрозд урэзаўся ў шкляны будынак.

Як мы ўжо казалі, звычайнае месца пражывання белагрудага дрозда — горы Скандынавіі. Арнітолагі меркавалі, што праз Беларусь ён мігруе на поўдзень, і гэтая тэорыя пацвердзілася.

Белагруды дрозд стаў 344-м у спісе птушак Беларусі.

Апошнія навіны