BE RU EN

У Стаўрапалі ліквідавалі трох расійскіх ваенных злачынцаў

  • 23.10.2025, 19:20

Аперацыя ГУР і сілаў супраціву.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны заявіла, што ў выніку паспяховай аперацыі пры падтрымцы сілаў Руху вызвалення Каўказа ў сераду, 22 кастрычніка, у Стаўрапалі былі ліквідаваныя не менш як трое вайскоўцаў 247-га каўказскага казацкага палка ПДВ Узброеных Сіл Расіі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУР.

Паводле дадзеных разведкі, «гучны інцыдэнт» адбыўся каля кантрольна-прапускнога пункта вайсковай часці № 54801 у самым цэнтры горада Стаўрапаля (вуліца Сярова, 533).

ГУР адзначае, што салдаты і афіцэры гэтага падраздзялення прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне яшчэ з 2014 года.

Таксама яны «адзначыліся» шматлікімі ваеннымі злачынствамі падчас поўнамаштабнага ўварвання РФ, кажа Галоўнае ўпраўленне разведкі.

Апошнія навіны