BE RU EN

КДБ палохае Лукашэнку 15-тысячнай вызвольнай арміяй

  • 23.10.2025, 18:53

Яна нібыта рыхтуецца на тэрыторыі Украіны і ЕС.

Лукашэнку рыхтуецца звяргнуць 15-тысячная вызвольная армія. Яна рыхтуецца на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі.

Пра гэта заявіў 23 кастрычніка намеснік старшыні КДБ Сяргей Тэрэбаў у Душанбэ на канферэнцыі СНД.

«Іх мэта — арганізаваць уварванне ў Беларусь», — заявіў Тэрэбаў.

Нагадаем, раней Лукашэнка распавядаў, што беларускія добраахвотнікі «рыхтуюцца ўвайсці ў Беларусь, абвясціць там сваю ўладу і звярнуцца да НАТА». Дыктатар казаў, што вызваленне Беларусі пачнецца з Кобрынскага раёна.

Апошнія навіны