Дырэктар філіяла Віцебскага мясакамбіната скончыў жыццё самагубствам
- 23.10.2025, 18:12
На новай пасадзе ён прапрацаваў паўгода.
Дырэктар лепельскага сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Сяргей Халіманенка скончыў жыццё самагубствам, паведамляе сайт Charter97.org.
«Такія сумныя навіны пачасціліся», — распавядаюць у сацсетках пра смерць Сяргея Халіманенкі.
«Знайшлі павешаным у лазні, паехаў дадому абедаць, на працу не вярнуўся», — пішуць суседзі дырэктара філіяла.
На пасаду дырэктара сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер’е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Сяргей Халіманенка быў прызначаны 1 сакавіка 2025 года. Да гэтага ён узначальваў ААТ «Ілюшынскі» Ушацкага раёна. Дзяржаўныя СМІ неаднаразова публікавалі інтэрв’ю з Халіманенкам, прыводзячы яго ў якасці прыкладу паспяховага кіраўніка.