BE RU EN

Пад Масквой частка расійскай ракеты ўляцела ў аўтобус з пасажырамі

  • 23.10.2025, 17:12

Фотафакт.

У Маскоўскай вобласці РФ частка ракеты супрацьпаветранай абароны прабіла дах пасажырскага аўтобуса, паведамляе Telegram-канал Astra.

Так, паведамляецца, што аўтобус з пасажырамі нібыта закранулі абломкі беспілотніка. Улады сцвярджаюць, што транспартны сродак атрымаў нязначныя пашкоджанні і ніхто не пацярпеў.

Паводле звестак расійскіх СМІ, аўтобус выконваў рэйс па маршруце Маліно — станцыя метро «Кацельнікі». На апублікаваных кадрах бачна прабіты дах і разганны блок ракеты ЗРК «Панцыр» унутры салона.

Апошнія навіны