Беларус Мартыновіч патрапіў у сімвалічную зборную 3-га тура Лігі чэмпіёнаў
- 23.10.2025, 13:05
Аналітыкі партала Sofascore паставілі абаронцу «Кайрата» адну з самых высокіх адзнак
Беларускі абаронца «Кайрата» Аляксандр Мартыновіч увайшоў у сімвалічную зборную 3-га тура агульнага этапу Лігі чэмпіёнаў, піша «Трыбуна».
Па выніках матча, у якім «Кайрат» згуляў унічыю з «Пафасам» (0:0), аналітыкі партала Sofascore паставілі Мартыновічу адзнаку 9,4 — адну з самых высокіх сярод усіх удзельнікаў тура.
Пасля трох матчаў на рахунку алмацінскай каманды адно ачко.
Нагадаем, за «Кайрат» таксама выступае беларускі паўабаронца Валерый Грамыка.