Rolls-Royce прэзентаваў самы дарагі і самы раскошны седан у свеце
- 23.10.2025, 11:52
Люксовы аўтамабіль упрыгожылі золатам і карцінамі.
Rolls-Royce Phantom атрымаў эксклюзіўную юбілейную версію Centenary Private Collection. Люксовы седан упрыгожылі золатам і карцінамі.
Новы выпусцяць абмежаванай серыяй у 25 экзэмпляраў, якія ўжо раскупілі. Кошт Rolls-Royce Phantom Centenary Private Collection складае 2,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў ($3,3 мільёна), то-бок гэта самы дарагі седан у свеце. Яго падрабязнасці раскрылі на афіцыйным сайце Rolls-Royce.
Спецыяльная версія прысвечана 100-годдзю Rolls-Royce Phantom. Яе двухкаляровая чорна-белая афарбоўка — такая ж, як у Rolls-Royce Phantom II Continental 1930 года. Лагатып маркі і статуэтка Духа экстазу выраблены з натуральнага 24-каратнага золата. Таксама ўсталяваны асаблівыя колавыя дыскі.
Золата прысутнічае і ў салоне Rolls-Royce Phantom Centenary Private Collection. Да таго ж яго ўпрыгожылі карцінамі, сюжэт якіх — разнастайныя падзеі з гісторыі Rolls-Royce і мадэлі Phantom розных пакаленняў. Акрамя таго, адноўлены карціны, якія намаляваў адзін з заснавальнікаў маркі сэр Генры Ройс.
Столь упрыгожылі складанай вышыўкай на дарагой тканіне. А на пярэдняй панэлі ўсталявалі 50 алюмініевых пласцінак, на якіх выгравіравалі цытаты з СМІ пра Rolls-Royce Phantom.
З тэхнічнага пункту гледжання новы Rolls-Royce Phantom Centenary Private Collection не змяніўся. Вялікі шасціметровы седан абсталяваны 6,75-літровым V12 twin-turbo на 571 к. с. і здольны развіць 250 км/г.