BE RU EN

У Барысаве людзі з ранняй раніцы стаяць у чарзе ў рэнтген-кабінет

  • 23.10.2025, 10:57

У чым прычына?

Жыхарам Барысава даводзіцца з ранняй раніцы стаяць у чарзе ў рэнтген-кабінет мясцовай паліклінікі № 2.

Пасля таго як відэа пра гэта пачало набіраць папулярнасць у сацсетках, адміністрацыя медустановы пракаментавала сітуацыю пралукашэнкаўскім СМІ.

Галоўная і адзіная прычына ўзніклых чаргаў — гэта «раптоўная хвароба рэнтген-лабаранта», заявілі ў «Мінскай праўдзе», падкрэсліўшы, што «такая сітуацыя заўсёды патрабуе аператыўнай перабудовы працы».

Апошнія навіны