У Белавежскай пушчы нашэсце аленяў
- 22.10.2025, 23:15
Відэафакт.
Анлайн-камеры ў Белавежскай пушчы зафіксавалі ўнушальны статак аленяў. Пра гэта паведамілі ў нацыянальным парку.
У аб'ектыве апынулася больш за паўсотні асобін.
Такая з'ява ў нацыянальным парку назіраецца даволі рэдка, аднак усяму ёсць тлумачэнні. Верагодна, збор жывёл звязаны з кармушкамі, размешчанымі якраз пад аб'ектывамі. Пасля ж усталявання халадоў на тэрыторыі пушчы алені актыўна мігруюць у пошуках ежы.